У цэнтры ўвагі – дзеці!
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з 21 жніўня па 15 верасня пройдзе прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года.
Акцыя будзе праходзіць у 2 этапы.
1-ы этап – з 21 па 31 жніўня ў Еўраопт, Гандлёвы дом «Элегант», цэнтральны рынак.
2-і этап – з 1 па 15 верасня ў агульнаадукацыйных і дашкольных установах.
Час пачатку кожнага этапу акцыі вызначаецца арганізатарамі.