Новы лічбавы сэрвіс – «Крок у прафесію»

Новы лічбавы сэрвіс – «Крок у прафесію» размешчаны ў адкрытым доступе на партале дзяржаўнай службы занятасці па адрасе: https://gsz.gov.by/popr/.

Сэрвіс уключае тэсціраванне па трох тыпах:
- прафарыентацыя – дазваляе вызначыць сферу інтарэсаў і меркаваны топ-прафесій па ёй;
- прафадбор – ступень таго, наколькі выбраная прафесія падыходзіць тэсціруемаму;
- комплекснае тэсціраванне – вызначае «партрэт» тэсціруемага і прапановы па прафесіях.
У адрозненне ад звычайнай дапамогі ў выбары прафесіі, сэрвіс дазваляе не толькі прайсці глыбіннае даследаванне: вызначыць сферу інтарэсаў, ацаніць, наколькі чалавек падыходзіць выбранай прафесіі, але і вывучыць запатрабаванасць прафесіі на рынку працы.

Новы лічбавы сэрвіс – «Крок у прафесію»